Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рабочыя «Беларуськалію» спрабавалі даказаць, што іх страйк законны

19.01.2021 17:01
Вярхоўны суд прыняў іншае рашэнне: рабочым забаронена пратэставаць у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Dominic Wunderlich from Pixabay /CC0

Калегія Вярхоўнага суду адхіліла апеляцыйную скаргу старшыні страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна на рашэнне Мінскага абласнога суду, які ў верасні прызнаў страйк на прадпрыемстве незаконным. 


- Нам пацвердзілі, што мы маўклівыя нявольнікі. З гэтым нельга пагаджацца. Тым больш, што не было ніякіх падстаў да гэтага, а нормы Канстытуцыі былі выкарыстаныя няправільна. Па сутнасці, нам сказалі, што працоўныя не маюць права на пратэст. Высветлілася, што пасля ўсяго створанага беззаконня, якое доўжыцца цяпер, рабочыя не маюць права выступаць у абарону мірных грамадзян, у тым ліку пратэставаць у абарону сваіх правоў.

Беларускія працоўныя не збіраюцца здавацца. Яны хочуць бараніць сваё права на пратэст у міжнародных інстанцыях.

юл